Дзе льецца Нёман

Вёска Мікалаеўшчына на Стаўбцоўшчыне добра вядома ў на шай краіне. Яе ваколіцы — гэта прыгожыя куткі Панямоння, чароўныя і маляўнічыя мясціны. Яны з высокім майстэрствам і любоўю апеты ў многіх творах Якуба Коласа. Тут будучы паэт адчуў веліч і прыгажосць прыроды, навучыўся разумець яе мову.

Кажуць, што для таго, каб зразумець душу народа, трэба па чуць яго песні. А каб зразумець творчасць паэта, неабходна хоць на кароткі час затрымацца на яго радзіме. 3 Мікалаеўшчынай звязаны многія важныя падзеі ў жыцці народнага песняра. Тут да пачатку Першай сусветнай вайны пэўны час жыў і напісаў шэраг твораў Якуб Колас. Тут адбылася першая сустрэча Яку ба Коласа і Янкі Купалы. Таму вырашана было стварыць тут філіял Літаратурнага музея Якуба Коласа. У філіяле музея са браны пісьмы Якуба Коласа да землякоў, фотаздымкі, цікавыя дакументы, рэдкія выданні твораў, карта коласаўскіх мясцін. Тут прадстаўлены матэрыялы, якія расказваюць пра жыццёвы і творчы шлях паэта. (145 слоў)

Паводле М. Жыгоцкага.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России