Півоня

У сямнаццатым стагоддзі адзін японскі паэт убачыў півоню з малочнабелымі язычкамі пялёсткаў. Заўважыў, як з самага сэрца кветкі з вялікай неахвотай выпаўзала бурштынавая пча ла. Паэт напісаў хайку — верш з сямнаццаці складоў. Півоня і пчала зрабіліся бессмяротным трохрадкоўем.

Кітайскі мастак шмат разоў маляваў півоні на бамбукавай і рысавай паперы. Рознакаляровыя кветкі здаваліся вільготны мі і духмянымі. У канцы свайго доўгага жыцця мастак напісаў залацістаружовую півоню з яркаблакітнымі лістамі. Ён кеп ска бачыў, але здолеў лічанымі ўзмахамі пэндзля перанесці на паперу хараство кветкі.

Беларускі мастаксамавук Барыс Сыса верш японскага паэта пра півоню і пчалу не чытаў і не чуў, акварэльных кветак кі тайскага мастака, магчыма, ніколі не бачыў. Але яго партрэты гваздзікоў, вяргіняў, півоняў апякаюць зрок, застаюцца ў па мяці. Гледзячы на іх, захапляешся яркай чырванню, блакітам, сінечай і ўяўляеш штыкетнік палісадніку, лета, пчол і пахі, салодкіясалодкія.

Руплівасць, стараннасць і талент мастака з ДавыдГарадка дадалі прыгажосці на белым свеце. (144 словы)

Паводле У. Сцяпана.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России