Званы

Кажуць, што царкоўны звон лечыць душу і цела. Таму і ста новяцца людзі пад званы, дакранаюцца да іх далонямі і вус намі.

Вераць, што асвечаныя званы ачышчаюць паветра ад інфек цый, супакойваюць буры. Ёсць сведчанне, што дзесяць мінскіх цэркавак з невялікімі званарнямі ў цяжкі час эпідэміі сваім жыватворным звонам выратавалі горад ад чумы.

Аказваецца, званы выпраменьваюць ультрагукавую радыя цыю, здольную знішчаць вірусы. Нашы продкі не ведалі гэтага, аднак у час эпідэмій званілі ў званы ўдзень і ўначы.

Царкоўны звон — гэта малітва. Былі часы, калі са званоў здзе каваліся, як з жывых істот: іх скідвалі са званіц, вырывалі языкі, ганьбуючы, вазілі па вуліцах на вазах, запрэжаных асламі.

Званы ў нас вырабляюць у Мінску. Пачынаюць заліваць — служыцца малебен. Калі званы гатовыя, іх хрысцяць, як дзя цей, даюць імёны.

Спецыялістаў па царкоўным звоне рыхтуюць у Мінску і Ві цебску. У школах званароў удасканальваецца майстэрства ігры на званах. (138 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России