Фрэскі Спасаўскай царквы

Спасаўская царква ў Полацку — адзіны ў Беларусі храм, дзе фрэскавыя размалёўкі дванаццатага стагоддзя захаваліся амаль цалкам. Размешчаныя ярусамі, яны ўпрыгожвалі сцены, слупы, кўпал.

Першыя спробы расчысціць полацкія фрэскі былі зроблены ў тысяча дзевяцьсот дваццаць дзявятым годзе. Праца маста коўрэстаўратараў дае надзею ўбачыць унікальныя размалёўкі.

Фрэскі Спасаўскай царквы ўражваюць псіхалагічнай глы бінёю вобразаў. Абліччы з буйнымі рысамі, суровым выразам, павялічанымі вачыма на адных фрэсках і амаль партрэтныя вы явы на іншых наводзяць на думку, што тут працавала некалькі жывапісцаў.

Самае моцнае ўражанне пакідае фрэска на паўночназаход нім гранёным слупе, які падтрымлівае хоры1. Твар з дугападоб нымі бровамі намаляваны настолькі пранікнёна, што міжволі ўзнікае думка: перад намі не святая, а зямная жанчына. Цвёрды позірк глыбокіх вачэй кажа пра напружанае духоўнае жыццё, наводзіць на роздум аб годнасці чалавека. Няма нічога дзіўнага ў тым, што некаторыя даследчыкі называюць гэты фрагмент партрэтам самой Ефрасінні Полацкай. (138 слоў)

Паводле У. Арлова.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России