Незабыўнае з дзяцінства

Мележ любіў прыязджаць у Куранёўку, заходзіць да цёткі Ганны і, сеўшы на прызбу ці на лавачку, успамінаць тое, да лёкае. Яшчэ любіў ён спыняцца ў стрыечнай сястры Насці. Яе хата была для яго таксама як родная.

У дзіцячыя гады яму адчувалася там надзвычай добра. Ад сюль лёгка бегалася ў арэхі, хадзілася ў грыбы. У Насцінай хаце ён упершыню адчуў смак звычайнага мёду. Хоць не адна пчала ўцяла яго там, хоць не адну стрэмку загнаў ён у босую нагу, бегаючы па наваколлі, да Насцінай хаты цягнула, як магні там. I пасля вайны, бывала, прыедзе ў сваё Глінішча праведаць бацькоў, пакруціцца дзеньдругі — і вось ён зноў у Куранёўцы.

I калі да Мележа прыйшла вядомасць, яго таксама часта ба чылі тут. Ён ніколі не цураўся родных мясцін, людзей, з якімі вырас, між якіх набіраўся жыццёвай мудрасці. Да канца дзён сваіх ён дзяліў з імі радасць і смутак. (143 словы)

Паводле Я. Пархуты.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России