Залатыя п'едэсталы

Па колькасці залатых узнагарод, заваяваных на Алімпійскіх гульнях, Віталь Шчэрба займае трэці радок у сусветным табелі аб рангах.

Ён заўсёды ўмеў вызначыць мэту, чарговы рубеж. Першым яго рубяжом стала мара пра юнацкую зборную Савецкага Саюза. I гэта была не высокая мэта, а цвярозая ацэнка патэнцыяль ных магчымасцей. Вельмі проста даваліся гімнасту камбінацыі, асобныя складаныя элементы, на засваенне якіх многія спарт смены затрачвалі не адзін месяц.

Аднак мара пра юнацкую зборную засталася марай. Пасля шматлікіх перамог Віталь Шчэрба літаральна ўварваўся ў на цыянальную зборную Савецкага Саюза. Тут ён заваяваў права выйсці на алімпійскую арэну Барселоны.

Сапернікаў у беларускага гімнаста было многа. Аднак ніво дзін з іх не здолеў на роўных паспрачацца з Віталем. Высокія балы за выступленне ў мнагаборстве, на кані, на кольцах, на брусах, у апорным скачку, перамога ў камандным першын стве прынеслі спартсмену нябачны раней поспех — шэсць за латых алімпійскіх медалёў. Гэта сапраўдны спартыўны подзвіг! (142 словы)

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России