Славуты акадэмік

Вёска Збляны назаўсёды ўвайшла ў гісторыю нашай Бела русі як радзіма Антона Раманавіча Жэбрака. Сялянскі хло пец вельмі прагнуў вучыцца. А як вядома, хто добрае жаданне мае, таму сам Бог дапамагае. I Антон Жэбрак пасля заканчэння школы паступіў у знакамітую Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева.

Пройдуць гады, і выхадзец з зэльвенскай вёскі Антон Рама навіч Жэбрак стане акадэмікам, прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі. Ён уздымецца на такую вышыню ў навуцы, што з ім будуць лічыцца ўсе генетыкі свету.

А што за навука генетыка? Яна вывучае спадчыну раслін, арганізмаў, паходжанне і змены, якія адбываюцца з імі. Быў час, калі гэту навуку лічылі шкоднай, непатрэбнай. I можаце ўявіць, што перажыў акадэмікгенетык Антон Раманавіч Жэбрак.

Навуковыя адкрыцці акадэміка Жэбрака цяпер увасабля юцца ў жыцці яго прадаўжальнікамі. У акадэмічным гарадку ў Мінску стаіць бюст славутага вучонага. У Зэльве ёсць вуліца яго імя. (135 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России