Янка Брыль

Гаварыць пра Янку Брыля і лёгка, і няпроста. Гэта быў вялікі сэрцам, надзвычай чулы, уважлівы і клапатлівы чалавек, які прыкметна вылучаўся ў літаратурным асяроддзі.

Янка Брыль гадаваўся і рос у малапісьменным вясковым асяродку. Чыстая, уразлівая душа малога летуценніка вельмі чуйна адклікалася на навакольны свет і на прыгажосць родных прынёманскіх краявідаў.

Янка Брыль змалку ведаў, якім быць ён не хоча. А каб стаць такім, якім хоча, удумлівы юнак цвёрда акрэсліў сабе праграму паводзінаў у соцыуме: не піць, не паліць, не брыдкасловіць, па важаць людзей і не знацца са злыднямі, як мага трымацца праў ды, сумлення і чалавечнасці. I ніколі не парушыў таго свайго рамантычнага юначага зароку. Таму і патрапіў пісьменнік так годна пражыць доўгае, нялёгкае, няпростае жыццё. Таму і за стаецца ён у нашай памяці ўзорам светлага, сціплага, нястомна га працаўніка, нязменнай людской павагі і пашаны. (133 словы)

Паводле Н. Мацяш.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России