Рыгор Шырма

Рыгор Раманавіч Шырма жыў і працаваў, не шкадуючы сябе, каб зберагчы душу народную — песню.

Яшчэ ў студэнцкія гады Рыгор Шырма пакляўся вывесці ў людзі і зрабіць дамаю высокага культурнага свету нашу про стую сяляначку, беларускую народную песню. На працягу ўся го жыцця ён збіраў і запісваў народныя песні, шукаў сярод кампазітараў добрых апрацоўшчыкаў, стварыў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу і некалькі дзесяцігоддзяў быў яе нястомным кіраўніком. 3 ім капэла аб'ехала паўсвету, а яе кі раўніка называлі майстрамчарадзеем.

У рэпертуары капэлы былі класічныя творы еўрапейскіх кам пазітараў, усе лепшыя творы беларускіх кампазітараў, песні розных народаў. Капэла Шырмы паказала ўсяму свету хараство і веліч роднай беларускай песні. Рыгор Раманавіч здзейсніў сваю мару: наша беларуская народная песня загучала на самых вядо мых сцэнах Еўропы. А «Зорку Венеру», напрыклад, называлі вы ключным шэдэўрам, якому можа пазайздросціць кожны народ.

Шматгранная плённая дзейнасць Рыгора Раманавіча Шыр мы — гэта наша гістарычная спадчына. (139 слоў)

Паводле В. СізкоГабрыелян.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России