Іван Мележ

Творчасць Івана Паўлавіча Мележа, народнага пісьменніка БССР, з'яўляецца духоўным набыткам нашага народа.

Звыш трыццаці гадоў працаваў Іван Мележ у літаратуры. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя працы, дзённікі, п'есы, раманы. Вяршыняй яго творчасці з'яўляецца «Палеская хроніка».

Мележ стварыў у трылогіі мастацкія вобразы вялікай аба гульняльнай сілы. Ганна, Васіль, Апейка, Міканор і іншыя ге роі ўвайшлі ў духоўнае жыццё сучаснага чытача. Гэтыя героі ўзбагацілі яго, прымусілі задумацца над шматграннасцю чала вечай асобы, над складанасцю жыцця ўвогуле. Героі трылогіі думаюць, разважаюць, пакутуюць над праблемамі, якія хва лююць і наш^іга сучасніка. Мележ сваім творам дапамагае ча лавеку паглядзець на гэтыя праблемы з пазіцыі народнага све тапогляду. Са сваім вялікім клопатам пра чалавечае шчасце на зямлі Мележмастак стаіць на самым скрыжаванні маральных пошукаў сучаснасці. Ён паказвае чалавеку шлях да людзей, да чалавечай еднасці, засцерагае ад эгаізму, самападману, вучыць разумна, думаючы, жыць на зямлі. (136 слоў)

Паводле В. Ляшук.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России