Чалавек святла

Вітольд БялыніцкіБіруля быў чалавекам святла. Гэта віда вочна пры першай сустрэчы з ім, з кожнай яго карцінай, эцю дам. Можа, таму і пісаў усё жыццё пейзажы, што ў свеце не за сталося нічога болып чыстага, чым прырода?

На карцінах і эцюдах мастака няма цёмнага ці шэрага тону, бруднага мазка. БялыніцкіБіруля перадаваў настрой не коле рам, а святлом. Славутая жамчужнасрабрыстая гама выражала не толькі пераходны стан у прыродзе, рух ад зімы да вясны ці з непагадзі да пагодлівага промня, але і пагоду ў душы.

Своеасаблівую колеравую гаму шмат хто тлумачыў нацыя нальнымі асаблівасцямі таленту мастака, характэрнымі для беларускай прыроды светлашэрымі, срабрыстаблакітнымі, жамчужнаперламутравымі тонамі. Гэтыя тоны ў пазнейшыя гады накладалі на карціны мастака настрой суму па роднай Бе ларусі, па яе лясах, балотах, прырэчных туманах. Усё гэта так. Але большая праўда ў тым, што душа мастака з маленства была сугучная з душою прыроды. Пішучы родную прыроду, ён спа вядаў лірычную душу. (144 словы)

Паводле В. Карамазава.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России