Любоў да радзімы

Любоў да радзімы ў чалавека праяўляецца тады, калі ён на час разлучыцца з ёю. I чым даўжэй ён будзе недзе далёка, тым мацней гэтае пачуццё. Але чалавек здольны хаваць свае пачуц ці. А вось у птушак гэта навідавоку.

Возьмем усім нам знаёмых жораваў. На радзіме яны, апрача глухога балота, нічога, бадай, не бачаць. У далёкіх жа краях птушак чакае багаты корм, залітыя паўднёвым сонцам берагі маляўнічых рэк і азёр. I ўсё ж, нягледзячы на гэта, восенню па кідаюць жоравы радзіму неахвотна. Пралятаючы над вёскамі, яны падаюць свае сумныя галасы, бо цяжка з роднай зямлёй развітвацца.

Неахвотна пакідаюць родную зямлю не адны толькі жора вы. Гэта ўласціва ўсім птушкам. Вясной гракі з'яўляюцца ў нас з першымі праталінамі ў палях. Аднак пакідаюць яны родную зямлю толькі позняй восенню. Позна адлятаюць качкі, а пры зручным выпадку і зусім застаюцца зімаваць.

Родная зямля! Што можа быць даражэй за яе? (145 слоў)

Паводле Р. Ігнаценкі.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России