Адам Міцкевіч

Наваградчына — радзіма паэтагенія Адама Міцкевіча.

Змалку Адам Міцкевіч чуў розныя легенды пра свой край і яго людзей. 3 акон яго хаты амаль бачыліся чырвоныя зубцы на Замкавай гары. Вакол усё старажытнае, таямнічае. I гэта хараство напаўняла юнака рамантыкай, бязмежнай любоўю да Айчыны.

У Наваградку ёсць доммузей Адама Міцкевіча. Рупліўцы музейшчыкі сабралі каля пяці тысяч экспанатаў. А ў кніжным фондзе — звыш тысячы рукапісаў, прыжыццёвых выданняў паэта, пераклады яго твораў на розныя мовы свету.

Непадалёку ад Замкавай гары ў Наваградку ўзвышаецца Курган Бессмяротнасці, насыпаны людзьмі ў памяць пра Ада ма Міцкевіча. Побач, на магутным каменівалуне стаіць ён сам, бронзавы і велічны. Адной рукой прытрымлівае доўгае паліто накідку, другую ўзняў угору. Позірк скіраваны туды, дзе ўзвы шаюцца астанкі былога замка, дзе і ён бавіў сваё дзяцінства. Адам Міцкевіч як бы дэкламуе сённяшнім нашчадкам сваю за паветную малітву: «Дзяцінства край! Ён дораг нам, як першае каханне...» (139 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России