У парку лістапад

Ветру не было амаль цэлы дзень. Ён, мусіць, недзе заблудзіў ся ці, нагуляўшыся ўчора, стомлена заснуў дзенебудзь у старой пушчы. Пад вечар стала яшчэ цішэй. Шэры халодны туман па віс над зямлёй. Ён такі густы, нібы хто сабраў туманы з усяго свету і пусціў іх сюды. Відаць, як у святле ліхтароў мігцяць мільёны малюсенькіх празрыстых кропелекрасінак. Ідзеш, а яны пераліваюцца, мітусяцца, нібы збіраюцца ў вясёлку.

У парку лістапад1. Дрэвы стаяць маўклівыя, сонныя, з іх зля таюць пажоўклыя лісты: настаў час. Абарвецца ліст, зашама ціць лагодна і мякка, нібы развітваецца з тымі, што застаюцца вісець. Калі зачэпіць суседа, то ўжо ападаюць удвух. Так бывае: ліст за ліст чапляецца, чапляецца — і на зямлю ўжо сыплец ца жоўтая замець2. Слухаеш шоргат лісця, і становіцца сумна. Шкада сонечнага лета, прыемнага цяпла. (127 слоў)

Паводле М. Дзелянкоўскага.

Предыдущее Следущее
×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России