Чэрвеньская навальніца

За першую чэрвеньскую палову, калі ўжо адцвілі маладыя яблыні, духмяны бэз, пацямнелі парасткі на маленькіх сосен ках, зямля не толькі пацяплела, а задыхала сухой гарачынёй. Усё часцей удзень неба пачало зацягвацца цёмнымі хмарамі. Гарачыня, парнасць дабіліся свайго: у адзін дзень неба густа зацягнулася марудлівымі, нізкімі і цяжкімі хмарамі. Уночы нарэшце разгулялася навальніца. Здаецца, што ўвесь свет сля пілі разпораз бліскавіцы, са стрэламі і працяглым грукатам ляскатаў гром і ліў як з вядра дождж.

Навальніца, робячы то кароткія, то доўгія перапынкі, бу шавала чатыры дні. Пасля яе стала ціхаціха. Свет падняўся, пачысцеў, зазіхацеў ад яркага сонца, зазелянеў і закрасаваў. Уміг шугнулі па пояс травы, набіраючы сакавітасць. Гэта зна чыла, што ў вёску прыйшла сенакосная часіна. Кожны год па чыналі сенаваць у розны час, але заўсёды пасля вялікай чэр веньскай ачышчальнай навальніцы. (126 слоў)

Паводле Г. Далідовіча.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России