Малюнкі прыроды

Малюнкі прыроды мяняліся адзін за адным. Толькі што Алесь захапляўся высокім абрывістым берагам. Але раптам дарожка, што белая ручаінка, пакацілася з узгорка ўніз, і перад вачы ма яго раскінулася бязмежная сенажаць, як бы разаслаў хто вялізнывялізны дыван, што зліваўся ўдалечыні з блакітным шоўкам чэрвеньскага неба. Дзенідзе толькі віднеліся на гэтай неабсяжнай зялёнай роўнядзі асобныя купкі беланогіх бярозак, якія стаялі мясцінамі, як тыя дзяўчаты ў карагодзе. Зусім нізка дарожку перабягаў невялікі ручай, які цурчэў зпад маладой алешыны, што ўзнімалася над чаратамі. Вада была такая чы стая, што нават круглыя гладкія каменьчыкі, што ляжалі на дне ручая, здаваліся белымі каралямі. I хоць Алесю не хацелася піць, ён нахіліўся — прыемны халадок асвяжыў яго ўсяго. Пас ля падняўся, далонню выцер пот, абтрос з кашулі празрыстыя кропелькі і адчуў, што прасвятлела ў вачах. Нават лягчэй цяпер ступалі ногі. (132 словы)

Паводле П. Броўкі.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России