Зімні лес

Многа радасці можна зазнаць у зімнім лесе. Асабліва прыгожай бывае палеская пушча ў ціхія марозныя дні. Пасвяточнаму ўбраны ў белае лес стаіць застылы ў нерухомасці і на кожным дрэве, на кожнай галінцы дыяментамі іскрацца, пераліваюцца асветленыя сонцам блёсткі снегу. Варта, затаіўшыся, пастаяць адну хвілінку, каб адчуць, якім поўным жыццём жыве палеская пушча. Ціха вакол, не зварухнецца, трымаючы на сабе багатыя дары зімы, ніводная галінка на дрэве. I раптам аднекуль з вышыні сыплецца снежны пыл. Гэта рыжая вавёрка пераскочыла з дрэва на дрэва. Адзін кароткі міг і яна маланкай знікла ў вершаліне кашлатай хвоі. А вось недзе нябачны ў галлі забубніў дзяцел. Лапатнуў крыламі, сарваўшыся з галіны, це цярук. Дзве казулі выскачылі на прасеку, спыніліся, пастаялі кароткі момант і адразу, нібы адчуўшы нейкую небяспеку для сябе, скокнулі і панесліся на сваіх тонкіх нагах, пакінуўшы за сабой толькі воблачкі снежнага пылу. (140 слоў)

Паводле У. Краўчанкі.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России