Веснавы разліў

Як прыемна глядзець на веснавы разліў!

Стаіш, бывала, над абрывам і не можаш адвесці вачэй ад вя лікай воднай прасторы. А вада бурліць унізе, гамоніць, несучы вялізныя сосны і алешыны, вырваныя дзесьці з карэннем. Зда ецца, плыве іншы раз дрэва, а на ім — заяцшарак. Сядзіць, калоціцца ўсім целам, але цярпліва чакае, пакуль дрэва пад плыве да берага так блізка, каб можна было скочыць, абсушыц ца на сонечнай палянцы. А то, бывае, вужы з лугоў плывуць цэлай чарадою, да высокага берага спяшаюцца, каб у карчэўі ды кустах перачакаць напасць.

Далёка разліваецца Бярозарака ўвесну. Яна затапляе лугі на цэлыя кіламетры, і не пазнаць тады яе, не ўгадаць, дзе сха вала вада нізкія берагі. Імклівая плынь толькі плешчацца шэ рымі хвалямі, віруе, аж галава пачынае кружыцца, калі доўга глядзіш на яе мітуслівую паверхню. (126 слоў)

Паводле М. Ваданосава.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России