Зіма ў лесе

Зімняе сонца ледзь узвышалася над лесам, хоць было яшчэ толькі паўдня. Паабапал сцежкі раслі маладыя гнуткія бярозкі, клёнікі, раскошныя кусты арэшніку. Былі тут і сосны, але рэд кія і старыя, таму не надта кідаліся ў вочы. Усюды ў лесе было ўжо многа снегу, і ён меў тут такі выгляд, быццам нехта яго толькі што вытаптаў. На яго прыемна было глядзець, ад яго лёгка дыхалася. Снег знайшоў сабе прытулак, дзе толькі мог. Ён не прамінуў ніводнай галінкі і нават ніводнага сцябла, калі яно хоць крыху было нахілена. I вызначаліся ў лесе такія з'явы, якіх раней ніхто не мог бы заўважыць. Прыгледзеўшыся, тут можна было знайсці цудоўныя белыя аркі, за якімі віднела ся нешта чароўнае, але зусім невядомае, можна было ўбачыць ялінкі, падобныя да казачных снягурачак у белых кажушках і шапачках. Месцамі над сцежкай нізка звісалі галіны старых сосен.

Цудоўна зімой у лесе! (142 словы)

Паводле А. Кулакоўскага.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России