Князьвозера

Возера было велічэзнае, як мора, а пасля пачало сохнуць, змяншацца і ўрэшце зрабілася зусім маленькім. Людзям жыць стала лепей, а рыбам горш. I вось астравок пасярэдзіне гэтага маленькага люстэрка вады аблюбаваў князь АлелькавічСлуцкі з роду Альгерда. Пабудаваў тут замак і стаў княжыць. Але рас перазаўся так, нібы над акругаю панаваў не чалавек, а д'ябал. А людзі цярпелі, мучыліся. Аднойчы праходзіў міма мудры па дарожнік, які ўсё ведаў. I сказаў ён, што зладзействам князя не будзе мяжы, пакуль людзі будуць іх цярпець. Аднак ніхто яго не паслухаў.

А князь лютаваў. Узненавідзеў брата і пасадзіў яго ў вечна мокрыя падзямеллі замка, якія былі ніжэй за ўзровень возера.

Але прыйшла мяжа цярпення зямлі. У адну ноч пачалі біць шалёныя маланкі, грымець перуны, аж калацілася цвердзь. Замак і ўсё наваколле пачалі правальвацца ў воды возера. Так, калі верыць легендзе, і ўтварылася Князьвозера. (137 слоў)

Паводле У. Караткевіча.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России