Запаветны куточак

Ёсць у вёсцы Янкавічы Расонскага раёна цудоўнае месца, якое нікога, хто калінебудзь пабачыў яго, не можа пакінуць абыякавым. На беразе Дрысы, раскінуўшы свае вершаліны, ста яць дубы. Стаяць, упусціўшы магутныя карані свае ў родную цёплую зямельку.

Пра гэтыя дубы ёсць у народзе паданне. У канцы дзевятнац цатага стагоддзя жыў на беразе рэчкі ў прыгожым сваім маёнт ку контрадмірал Паўночнага флоту Павалішын. Паданне, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне, на жаль, не захавала для нас імя і імя па бацьку гэтага легендарнага чалавека.

Мясцовая жыхарка расказала, што менавіта пан недзе ў ся рэдзіне дзевятнаццатага стагоддзя пасадзіў спачатку першы, а потым другі дуб. Павалішын садзіў іх з нагоды нараджэння сваіх сыноў, каб тыя раслі такімі ж магутнымі, каб маглі паста яць за сябе і за Радзіму.

Кожны, хто пабываў тут, каля дубоў, уражаны відовішчам. Завітайце, калі ласка, у гэты запаветны куточак, каб на свае вочы пабачыць векавую велічную прыгажосць. (144 словы)

Паводле Д. Гарэлікава.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России