Легенда кахання

Сустрэліся неяк юнак і дзяўчына. Суджана было ім спаткац ца, моцна пакахаць адзін аднаго, ды не выпаў лёс застацца на ўсё жыццё разам. Заўважыў красуню адзін мецэнат1 з радзі вілаўскіх палацаў. I вырашыў забраць прыгожую дзяўчыну іграць у панскім тэатры.

Пахіліліся ў горы юнак і дзяўчына. Пра жаніцьбу нельга было і думаць. I вось аднойчы юнак і дзяўчына спаткаліся, каб

разлучыцца назаўсёды. Ніхто не чуў і не ведае, колькі слоў было сказана ім, колькі слёз пралілося з яе вачэй. Толькі дуб і сасна, што раслі побач, былі сведкамі гэтай сустрэчы. Нават іх праняў пякучы боль чалавечых сэрцаў, апёк агонь нязведанага пачуц ця. У жальбе і спачуванні людскому гору дрэвы міжволі пахі нуліся адно да аднаго, перапляліся стваламі ў цесным абдым ку, нібыта шчаслівыя ад таго, што ім не пагражала пакутлівая гадзіна расстання. Так і засталіся стаяць, перашэптваючыся ў кронах, поўныя таямнічага пачуцця. (139 слоў)

Паводле легендьі.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России