Беларуская песня

Калісьці вельмі даўно жыў на нашай зямлі люты пан. Ад цямна да цямна працавалі на яго людзі, а яму ўсё было мала. Аднойчы ён вырашыў паглядзець, ці хутка скончыцца жніво. Толькі мінуў лес, чуе: гучыць над полем песня. Ды такая жа ласлівая, сумная. Прыслухаўся пан да слоў і пачуў: клянуць жнеі пана.

Страшэнна раз'юшыўся, пачуўшы гэта, пан. Паслаў ён сваіх паслугачоўаканомаў шукаць, хто склаў песню. Падказалі яны свайму ўладару, што дзесьці ў лесе жыве дзіўны хлопчыкмузы ка. Няйначай як той хлапчук і склаў песню жнеям.

Загадаў пан злавіць маладога музьіку. Тры дні і тры ночы шукалі панскія слугі хлапчука. Нарэшце здарожыліся, прысе лі адпачыць. Раптам чуюць: спявае хтосьці. Шапнуў тут адзін панскі служка другому, што гэта, пэўна, непакорны музьіка. Другі запярэчыў яму, што гэта, мабыць, жаўрук у небе звініць.

А трэці прыпаў вухам да зямлі і кажа:

— Гэта ж сама зямля спявае! (141 слова)

Паводле М. Зелянковай.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России