Пяро жарптушкі

Шмат казак, легенд, паданняў захоўвае памяць чалавека. У адной з беларускіх легенд расказваецца пра тое, што даўным даўно пралятала над Палессем жарптушка і згубіла пяро незвычайнай прыгажосці. Плаўна падала яно на зямлю, рассыпаючы ва ўсе бакі зіхатлівыя промні. Кінуліся людзі шукаць тое пяро, але вярнуліся ні з чым. Адны бачылі побач вясёлку, другія — папарацькветку, трэція — зорачку, якая пералівалася рознымі колерамі. Але варта было наблізіцца да іх, як усё раптам знікала.

3 пакалення ў пакаленне перадаецца пагалоска, што таму, хто знойдзе пяро жарптушкі, наканаваны шчаслівы лёс. Мінаюць гады, стагоддзі, а гэтая цудоўная легенда жыве. Як і раней, шукаюць людзі пяро жарптушкі, кветку папаратніку, цудоўную гаючую крынічку з жывой вадой. Яшчэ болын любай і роднай сэрцу кожнага становіцца родная зямля, бацькоўскі кут, што ласкава называе чалавек сваёй Айчынай. (127 слоў)

Паводле У. Касько.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России