Крэмневыя шахты

Тое, што Беларусь з'яўляецца шахцёрскай краінай, ведаюць нават далёка за яе межамі. Звязана гэта найперш з залежамі ка лійнай солі ў Салігорску. Па яе здабычы Беларусь займае трэцяе месца ў Еўропе. А вось тое, што першыя шахцёры на беларускіх землях з'явіліся болын за пяць тысяч гадоў назад, для многіх нечаканае адкрыццё. Нашы далёкія старажытныя прашчуры ўмелі не толькі паляваць на маманта і разрыхляць матыкай зямлю, лавіць рыбу і ляпіць гліняны посуд, але і вырабляць шмат якія каменныя прылады. Яны патрэбны былі, каб хадзіць на паляванне, секчы лес, выдзяўбаць лодкі. Выраблялі іх з крэ меню. А для гэтага патрэбна была сыравіна. Той, што знаходзілі часам на паверхні, не хапала. Тады позіркі нашых прашчураў скіраваліся пад зямлю.

Так і ўзніклі першыя беларускія шахты па здабычы крэменю. Было гэта ля цяперашняга гарадскога пасёлка Краснасельскі, што на левым прытоку Нёмана — рацэ Рось. Зараз тут знахо дзіцца Краснасельскі археалагічны комплекс. (144 словы)

Паводле А. Бутэвіча

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России