Святыя крыніцы

Святыя крыніцы. Яны нашы лекары і суцяшальнікі. Напіўся са святой крыніцы — і ты ўжо здаровы.

Беларусы заўсёды паважалі ўсе свае крыніцы, а святыя асаб ліва. Ведаючы, што іх вада мае надзвычайную сілу, людзі пра сілі ў крыніц выратавання і здароўя.

Паблізу крыніц беларусы ўзводзілі храмы. Каля такой кры ніцы пабудавана Полацкая Сафійка, сусветна вядомы шэдэўр нашага дойлідства1.

Да крыніц мы хадзілі і ў святы, і ў будні. Іх жывая вада змы вала нашы хваробы, нечаканы смутак. Да жывой вады людзі спя шаліся прыйсці да ўсходу сонца, пакуль над ёй не праляцела пту шачка. Нечапаная вада, верылі мы, валодае самай гаючай сілай.

У беларусаў здаўна быў культ вады. Вадзе мы рабілі ахвя рапрынашэнні: балоту аддавалі сваё рала, рацэ — каменную сякеру, крыніцы — сваю ежу.

Вада — адна з чатырох асноўных стыхій, што ўтвараюць сусвет. Паветра судакранаецца з ёй, агонь баіцца яе, а зямля ўвогуле абапіраецца на ваду. Таму ўсе мы павінны шанаваць яе. (145 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России