Старажытны звычай

Дасягнуўшы паўналецця, юнакікрывічане здавалі своеасаб лівыя іспыты на мужчынскую сталасць. Ім трэба было пера плысці хуткую і глыбокую раку, зрабіць доўгі пешы пераход праз пушчу, упаляваць тура, мядзведзя або зубра. А яшчэ аба вязкова трэба было расказаць супляменнікам пра сваіх продкаў да пятага калена. Хто не ведаў іх, той не меў права звацца муж чынам. Такому чалавеку не давяралі, яго маглі асудзіць на вы гнанне, бо лічылася, што бяспамятны лёгка зробіцца здрад нікам.

Ці шмат хто з нас, сённяшніх нашчадкаў крывічоў, распа вядзе пра.свой род хоць бы да трэцяга пакалення?

Дык, можа, паспрабуем адрадзіць гэты звычай у нашых сем'ях?

Кім былі вашы дзяды, прадзеды? Якая памяць засталася ад іх?

Беражыце старыя дакументы. Занатуйце ацалелыя імёны, усе звесткі пра свой род. Некалі гэтыя запісы будуць з гонарам працягваць вашы дзеці, унукі.

Сёння радавод шмат у каго можа атрымацца вельмі карот кім, але ўсё адно адбудзецца дзіва: дзяды пачнуць дапамагаць вам. (144 словы)

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России