Беларускія майстры

Народны — гэта сімвал паняцця «традыцыйны». Натураль на, што нацыянальныя традыцыі захаваліся перш за ўсё ў вё сках. Але і горад зараз актыўна зацікавіўся традыцыйнай бе ларускай культурай.

Задача сённяшніх народных майстроў — захаваць, памно жыць традыцыі бацькоў і дзядоў, вылучаючы на першае месца не матэрыяльнае, а духоўнае. I сёння вышываны ручнік, са ламяная фігурка, цацка драўляная ці нейкія абрадавыя рэчы выконваюць часцей за ўсё іншыя функцыі. Яны шчодра до раць нам цеплыню, прыгажосць, духоўнасць, пераконваюць, што беларускі народ самабытны і непаўторны. На ўсведамлен ні і глыбокім шанаванні гэтага трымаецца любая нацыя. Усе гэтыя рэчы — працяг нашай неўміручай душы, таму што яны зроблены рукамі, асветлены павагай да продкаў і любоўю да спадкаемцаў1.

Ніякая прамысловасць, ніякія сучасныя тэхналогіі і стан кі не заменяць рэчы, створанай рукамі народных майстроў — разьбяроў, кавалёў, ганчароў. Уласнымі рукамі яны робяць са праўдныя цуды, іншым разам проста не ўсведамляючы гэтага. Не прыгадаю лепшага прыкладу бескарыслівага служэння даб рыні. (141 слова)

Паводле Я. Сахуты.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России