Беларускае народнае адзенне

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства продкаў. Свая цудоўная спадчына ў бе ларускага народа. Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з'яўляецца народнае адзенне. Беларускае народнае адзенне фарміравалася на працягу стагоддзяў. Таму лічыцца, што пасля мовы народнае адзенне — найважнейшая этнічная прыкмета.

У святочным і абрадавым адзенні адлюстроўвалася само жыц цё беларуса, яго светапогляд, адносіны да людзей. Ільняное белае адзенне спадарожнічала беларускаму селяніну ад нараджэння да канца жыцця. Даўнімі традыцыямі было вызначана, якое адзен не насіць у будні ці святы, апранаць на радзіны ці на вяселле.

Дэкор касцюма беларускіх сялян суладны з народнымі песня мі, пластыкай нацыянальнага танца, строгай велічнасцю драў лянага дойлідства. Маляўніча аздоблены, ён хораша ўпісваўся ў беларускі пейзаж, адпавядаў інтэр'еру хаты. Па састаўных частках касцюма, спосабе нашэння, яго афармленні можна было даведацца, з якой мясцовасці чалавек, пра яго сямейнае стано вішча, узрост. (134 словы)

Паводле М. Раманюка.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России