Купальскі абрад

Свята Купалле прысвячаецца сонцу — крыніцы энергіі, жыц ця на зямлі.

У купальскім абрадзе самым важным з'яўляюцца вогнішчы, бо агонь увасабляў сабою сонца. Як правіла, яны былі вялікіх памераў, каб жыта ўдалося высокім, а ўраджай — багатым. Вог нішчы звычайна раскладалі на берагах рэк, азёр, абавязковым было пераскокванне праз яго. Яшчэ быў звычай катаць запа ленае кола вакол сяла, а таксама вадзіць кругавыя карагоды. Лічылася, што сонца дае жыватворную сілу і будзе ўвесь год міласцівае да чалавека.

Поруч з сонцам у купальскім абрадзе вельмі важны культ вады. У беларусаў вада складае прадмет асобага шанавання, асабліва крынічная. На Купалле хлопцы і дзяўчаты спраўляюць рытуальнае купанне ў рэках, азёрах, таму што вада ў гэтую ноч валодае магутнай, жыццёвай сілай, робіць людзей прыгожымі.

Напярэдадні купальскай ночы дзяўчаты і жанчыны адпраў ляліся збіраць купальскія травы, кветкі. Імі потым лячылі чле наў сям'і.

Купальская ноч — ноч таямніц і цудаў. (139 слоў)

Паводле Л. Касцюкавец.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России