Свет матулі

Свет матулі. Ён бясконцы, ён таямнічы сваёй неабдымнасцю, ён з намі назаўсёды, да апошняга ўздыху. Гэты свет — наша свядомасць, наша радасць і туга, наша спадчына. Ты вырас, ты самастойны, як здаецца табе. Колькі ўрачоў ні будуць аб слухваць цябе, але ніхто з іх, ніводзін з іх з такой дакладнасцю не вызначыць ні тэмпературы тваёй, ні пульсу твайго, ні біцця

сэрца, што ўпершыню ўзварухнулася пад матчыным сэрцам, як [ маці твая. Яна зробіць гэта ў імгненне, толькі прыклаўшы руку сваю да твайго лба і толькі вуха прытуліўшы да грудзей тваіх.

Універсітэты і акадэміі будуць вучыць цябе роднай мове, але калі не ўспрыняў мову гэтую з матчыных вуснаў, з першакры ніцы, ніколі ты адчуваць не будзеш слова, дзе гук кожны ад ма [ тулі. Мова родная таму і завецца матчынай. (125 слоў)

Паводле Р. Барадуліна.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России