У неаплатным даўгу

3 тых часоў, як я пазнаў жыццё, я люблю сваю маці — про стую беларускую жанчыну. Яна ўмела ўбачыць галоўнае ў ча лавеку — сумленнасць, адкрытую душу. Гэтая непісьменная жанчына жыла вялікім духоўным жыццём.

У кожнага з нас усе запаветныя ўспаміны звязаны з маці. Гэта яна яшчэ ў маленстве адкрыла нам прыгоства народнай паэзіі, вялікасць бяссмертнай калыханкі. Толькі для таго, хто спазнаў глыбіню матчынай песні, адкрылася потым невычэрп ная скарбніца людской душы.

Сваіх дзяцей ты вучыла любіць працу мазольных рук, ша наваць хлеб твой. Бывала, убачыўшы долу кавалачак хлеба, ты падымала яго, падносіла да сваіх вуснаў. Ты цалавала дар, здабыты крывёю, потам. Ты вучыла нас шанаваць працу.

3 малку да сталых год я адчуваў тваю шчырасць, тваю любоў. Але ўвесь час мне рупіла думка: толькі б не астацца ў даўгу пе рад табою, перад сваім сумленнем.

Мой шлях асвятляе тваё сэрца, якое палае любоўю да народа. (142 словы)

Паводле В. Віткі.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России