Гімн маці

Маці — найдаражэйшы на свеце чалавек. Ніхто не можа так горка і ціха тужыць, як маці. Ніхто не ўмее так любіць, як маці, не ўмее так цярпець і ахвяраваць сабой. I адразу ўспамінаецца старадаўняя прытча пра юнака, які ў ахвяру няўмольнай і хці вай каханцы прынёс матчына сэрца. Ён бег з ім у руках, спа тыкнуўся аб камень і застагнаў. «Ой, табе ж баліць, сынок! Ідзі цішэй, дзіцятка», — прашаптала чулае матчына сэрца. Кожная сынава драпіна адзывалася ў матчыным сэрцы нясцерпным бо лем, гора і няўдачы дзіцяці станавіліся яе горам і пакутамі.

Пра маці можна гаварыць бясконца. Пакуль жыве маці, па куль сустракае нас яе ласкавая ўсмешка, пакуль у дні поспехаў і страт ёсць каму сказаць пявучае слова «мама», мы адчуваем сябе маладымі і дужымі, упэўненымі ў заўтрашнім дні. I таму трэба берагчы, шанаваць і любіць сваіх маці, не гора, а радасць і кветкі прыносіць ім. (142 словы)

Паводле В. Старычонка.

×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России