Святло Радзімы

Наш родны беларускі край! Ён прыгожы заўсёды, у любую часіну года.

I тады, калі светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцем дрэвы. Калі зялёны колер зямлі, аблашчанай ветрам, радуе вока бязмежнай прагай жыцця.

I тады, калі ў кожнай красцы на лугах клапатліва працуюць пчолы. Калі набіраюцца лета і моцы нівы, гадуючы каласы. Калі кветкі, промні і птушыныя песні яднаюцца ў непаўторную мелодыю жыцця.

I тады, калі прыкметна цішэе ў прасторах. Калі на палях па носеньску пахне свежай саломай і новым зернем. Калі шамаціць пад нагамі апалае лісце і жоўты колер пануе ўсюды.

I тады, калі зямля робіцца белайбелай. Калі мяцеліцы спя іпаюцца хутчэй укрыць ад маразоў кожны карэньчык, кожны парастак.

У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, летам і зімой ён заўсёды прыгожы, наш родны, наш любы край. (133 словы)

Паводле Я. Сіпакова.

Предыдущее Следущее
×
gdz.ru

Официальные ГДЗ России